Пагадненне Мэраў вітае ўсе ўзроўні кіравання, а таксама адпаведныя арганізацыі, установы і аб’яднанні, якія жадаюць далучыцца да ініцыятывы і дапамагчы паскорыць дзейнасць мясцовых органаў улады па клімаце і энергіі. Падрабязней пра працэс далучэння да ініцыятывы, калі ласка, глядзіце далей.
Прыхільнікі Пагаднення - гэта некамерцыйныя арганізацыі (асацыяцыі лакальных і рэгіянальных уладаў, сеткі, лакальныя і рэгіянальныя энергетычныя агенцыі), якія маюць патэнцыял для прамоцыі Пагаднення Мэраў, а таксама мабілізацыі і падтрымкі сваіх удзельнікаў і/ці мясцовых уладаў для дасягнення мэтаў Пагаднення Мэраў.
Яны дзейнічаюць на сваіх тэрыторыях і ў межах сваёй сферы кампетэнцыі (напрыклад, энергетыкі, аховы навакольнага асяроддзя, вады, паветра) і на розных узроўнях кіравання (напрыклад, на еўрапейскім, нацыянальным, рэгіянальным ці мясцовым) для пашырэнняініцыятывы Пагаднення Мэраў і падтрымкі яго падпісантаў. Дзякуючы экспертным ведам рэгулятыўнай, заканадаўчай і фінансавай базы, на якой заснаваная іхная дзейнасць — на лакальным, рэгіянальным, нацыянальным ці еўрапейскім узроўні — Прыхільнікі Пагаднення займаюць ідэальнае становішча, каб даваць індывідуальныя рэкамендацыі і знаходзіць сінэргетычныя сувязі з існуючымі ініцыятывамі.
Хто можа далучыцца?
Прыхільнікамі Пагаднення могуць стаць сеткі і асацыяцыі мясцовых і рэгіянальных уладаў, еўрапейскія федэрацыі, мясцовыя і рэгіянальныя тэматычныя агенцыі (энергетыка/ навакольнае асяроддзе).
Калі вам неабходна дадатковая інфармацыя, калі ласка, напішыце ў Службу падтрымкі Прыхільнікаў Пагаднення па адрасе: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.
Навошта далучацца?
Перавагі Прыхільнікаў Пагаднення шматлікія:
- Прызнанне з боку Еўрапейскай Камісіі.
- Значная заўважнасць у міжнародным маштабе, дзякуючы інфармаванню пра дзейнасць Прыхільнікаў на сайце Пагаднення.
- Кантакты, абмен досведам і ведамі з еўрапейскімі калегамі.
- Магчымасць пашырэння найлепшых практык мясцовых уладаў і вашай арганізацыі.
- Удзел у спецыяльных дыскусійных групах, семінарах і іншых платформах для абмену досведам.
- Кансалідацыя тэрытарыяльнага развіцця і узмацненне мясцовага самакіравання.
Як далучыцца?
Асацыяцыям мясцовых уладаў, сеткам, агенцыям, зацікаўленым ў атрыманні статуса Прыхільніка Пагаднення неабходна прайсці наступныя крокі:Асацыяцыям мясцовых уладаў, сеткам, агенцыям, зацікаўленым ў атрыманні статуса Прыхільніка Пагаднення неабходна прайсці наступныя крокі:
Звярніце ўвагу: большасць арганізацый і іхныя сеткі маюць права далучыцца, падпісаць дакумент аб абавязацельствах і стаць актыўнымі Прыхільнікамі ініцыятывы Пагаднення Мэраў, за выключэннем камерцыйных арганізацый, а таксама тых, што дзейнічаюць на праектнай аснове і маюць пераважна прыватнае фінансаванне. Аднак рашэнне прымаецца ў кожным канкрэтным выпадку, таму мы просім спытаць пра магчымасць далучэння ў Службе падтрымкі праекта.
Крок 1
Запоўніце рэгістрацыйную форму на сайце Пагаднення.
Крок 2
Пасля падцвярджэння права на ўдзел, запоўніце і падпішыце Заяву аб супрацоўніцтве, якую дашле офіс Пагаднення Мэраў.
Крок 3
Пасля атрымання належным чынам запоўненай і падпісанай Заяву аб супрацоўніцтве, офіс Пагаднення Мэраў створыць для вашай арганізацыі анлайн-профіль. Гэта дазволіць вам актыўна ўдзельнічаць у супольнасці Пагаднення Мэраў і лепш падтрымаць вашых падпісантаў.
Калі можна далучыцца?
Далучыцца да Пагаднення Мэраў у якасці Прыхільнікаў можна ў любы час.